На гомельскім малаказаводзе 25 сакавіка абвесцілі суботнік. Тым, хто не прыйдзе, пагражаюць не працягнуць кантракту


Інфармацыя аб прымусовым суботніку з’явілася ў Тўітэры карыстальніка Разнузданы Гусь.

Для яе пацверджання мы спрабавалі звязацца з генеральным дырэктарам прадпрыемства Сяргеем Мікалаевічам Бабарыкам. Сакратарка ў прыёмнай папрасіла ператэлефанаваць праз 10 хвілінаў. Праз 10 хвілін нумар быў заняты, а пазней Сяргей Мікалаевіч ужо з’ехаў.

Тады нам параілі звязацца з намесніцаю дырэктара ў агульных пытаннях ды ідэалагічнай працы Святланаю Аляксандраўнай Пяшко. Аднак яна таксама аказалася недасяжная, бо перабывае на «курсах», дзе цяпер, паводле сакратаркі, сабраліся ўсе ідэолагі.

Пазней у каментары «НН» яна зняпраўдзіла інфармацыю, што калі людзі не прыйдуць на суботнік, то ім не працягнуць кантракт.

«Праблемы на працы, у тых хто не прыйдзе? Гэта хлусня! Хлусня! Гэта свядомае і добраахвотнае права работніка [прыходзіць на суботнік]. Калі чалавек прапусціць — ніякіх наступстваў у дачыненні да яго не будзе».

25 сакавіка ў Беларусі святкуюць Дзень Волі – дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. У гэты дзень у Гомлі, Віцебску і Менску запланаваны Марш недармаедаў.

У Гомлі «Марш Недармаедаў II» распачнецца а 12:00 на пл. Паўстання. У Менску збор удзельнікаў а 14:00 каля Акадэміі навук.  Аргкамітэт Дня Волі заклікае прайсці праспектам Незалежнасці да парку Янкі Купалы. У Мікалая Статкевіча, які не ўваходзіць у аргкамітэт, але таксама заклікае на акцыю 25 сакавіка, іншы план.

Глядзіце таксама:

ДР belsat.eu

Стужка навінаў