Міліцыя заяўляе, што ў анархістаў знайшлі балончыкі з газам, нажы і касцеты


Рэчы фігуруюць у матэрыяле праграмы «Контуры», пазней пра іх у эфіры АНТ кажа начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Менску Іван Кубракоў. Паводле яго, міліцыянты ў цывільным выконвалі свае службовыя абавязкі, зыходзячы «з наяўнай аператыўнай абстаноўкі».

«Вы ведаеце, ёсць тактыка працы, у тым ліку і ў месцах масавага знаходжання грамадзян. У дадзенай сітуацыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў дзейнічалі такім чынам, каб гэтыя правапарушальнікі не мелі магчымасці прычыніць фізічную шкоду простым грамадзянам, якія знаходзіліся ў тралейбусе. Мы ўсе выдатна бачылі, якія прадметы былі канфіскаваныя ў гэтых грамадзяні нажы, і кастэты, маскіШто тычыцца тралейбуса, то затрыманне адбывалася з улікам таго, што там знаходзіліся цывільныя людзі», – сказаў Іван Кубракоў.

Пасля дазволенай мірная акцыі супраць дэкрэту №3 15 сакавіка ў Менску праваахоўнікі ў цывільным жорстка затрымалі ў тралейбусе 30 маладзёнаў.

Сведкі падзей выклалі відэа ў інтэрнэт, на якім бачна, як дзяўчат хапалі за валасы, цягнулі па асфальце і бардзюрах. Актывістаў хапалі і кідалі ў мікрааўтобусы. Людзі спрабавалі бараніць дзяўчат і хлопцаў. На гэта АМАПаўцы адрэагавалі адбіраннем і біццём мабільных тэлефонаў. Паведамлялася, што затрымалі нават выпадковых людзей, якія не былі на акцыі.

Актывістаў ужо асудзілі 16 сакавіка. Удзельнікам маніфестацыі прысудзілі доўгія тэрміны адміністрацыйнага арышту – па 10-15 содняў. Затрыманых абвінавачвалі ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, але нажы і касцеты на судах у якасці доказаў не фігуравалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў