Затрыманы Павал Фадзееў: «Падчас затрымання білі ў жывот»


Паўла Фадзеева затрымалі ў тралейбусе пасля акцыі недармаедаў у Менску 15 сакавіка. Ён распавёў, што падчас затрымання і арышту супрацоўнікі міліцыі ўжывалі катаванні і грубую сілу. 

«Я пачаў выходзіць з тралейбуса і там былі людзі ў цывільным, якія паводзілі сябе вельмі груба, білі, мне заламалі рукі і павялі, закінулі ў машыну без апазнавальных знакаў», – распавядае Павал.

У гэты час Павал Фадзееў знаходзіцца ў судзе Савецкага раёна Менску і абвінавачваецца па артыкулах 23.34 ч.1 «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» і 23.4. «Непадпарадкаванне патрабаванням службовых асобаў».

Сёння менскі судовы канвеер выносіць прысуды дзясяткам асобаў, затрыманых падчас мірнай акцыі супраць дэкрэта № 3 аб «дармаедстве».

ВЧ

Стужка навінаў