Гомельскаму актывісту скруцілі рукі. Актыўным недармаедам з Магілёву і Бабруйску далі па 15 сутак


Працягваюцца суды над недармаедамі.

У Магілёве завяршыўся суд над актывістам з Абʼяднанай грамадзянскай партыі Уладзімірам Шанцавым. Актывіст атрымаў 15 сутак за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаванага маршу недармаедаў (арт. 23.34 КААП), які прайшоў у Магілёве 19 лютага. 14 сакавіка 15 сутак за парушэнне таго ж артыкулу атрымаў магілёвец Алег Аксёнаў.


Сёння на 15 сутак пасадзілі бабруйскага актывіста Максіма Буйніцкага, які абʼявіў галадоўку. Бабруйчанку Галіну Смірнову аштрафавалі на 30 базавых.


У Гомлі з ужываннем сілы быў затрыманы мясцовы актывіст Уладзімір Няпомняшчых.


У Горадні, дзе сёння а 18:00 пачнецца марш недармаедаў, міліцыянты заблакавалі мясцовых актывістаў у кватэрах. Пад хатнюю блакаду трапіў і карэспандэнт «Белсату».

Агулам за пратэсты супраць дэкрэту № 3 былі арыштаваныя або атрымалі штраф каля 120 асобаў.

15 сакавіка Марш недармаедаў пройдзе ў Менску, Магілёве ды Горадні.

Глядзіце наш жывы эфір або онлайн-трансляцыю 

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў