Змітру Дашкевічу прысудзілі 3 содні арышту


Суддзя агучыў рашэнне: 3 содні адміністрацыйнага арышту для Змітра Дашкевіча. Састава правапарушэння па артыкулу «хуліганцтва» суд не выявіў. За непадпарадкаванне пры затрыманні Зміцер атрымаў 2 содні арышту, за ўдзел у масавых акцыях 1 содні.

18:00. У судзе з’явіўся Сяргей Пальчэўскі.

17:15. Працэс аднавілі і неўзабаве абвесцілі чарговы перапынак.

17:00. Суддзя па прозвішчы Волк абвесціў перапынак. У залу зайшлі каля 10 асобаў, якія прыйшлі падтрымаць Змітра.



16:30. Зміцер Дашкевіч нагадаў Яцуту пра божую запаведзь «не ілжэсведчай».

16:25. Выступае сведка Яцута Яўген Уладзіміравіч, супрацоўнік міліцыі, які затрымліваў Змітра Дашкевіча. Кажа, што затрыманне «праходзіла дынамічна», а затрымаць актывіста трэба было, бо ён «аказваў супраціў» і «размахваў рукамі».


А 15 гадзіне ў судзе Савецкага раёну распачалося паседжанне па справе Дашкевіча. Актывіста вінавацяць у непадапарадкаванні міліцыі, правядзенні несанкцыянаваных акцыяў і хуліганстве.

Справа датычыць абароны Курапатаў. Паводле міліцыянтаў, Дашкевіч хапаў іх за вопратку, сядаў на зямлю і непадпарадкоўваюся патрабаванням. У якасці сведкі па «курапацкіх» пратаколах выступае Цімур Кесік, міліцыянт, які вёў выідэздымкі ў Курапатах.

Падчас працэсу Дашкевіч заявіў два хадайніцтвы: пра тое, каб суд адбываўся па-беларуску і пра тое, каб выклікалі ў суд міліцынтаў, што затрымлівалі актывіста: Яцуту, Ларутчыка і Леаненка. Абодва хадайніцтва суддзя адхіліў. Пазней быў абвешчаны перапынак на азнакамленне Дашкевча са справаю.

Змітра Дашкевіча затрымалі сёння на выхадзе з управы БНФ прыкладна а 12:20.

На выхадзе з падʼезда свайго дома Зміцер заўважыў «ціхароў», але да сядзiбы БНФ дайшоў паспяхова. На выхадзе да яго падышла дзяўчына са словамі «Здравствуйте, милиция», і Змітра затрымалі. Актывіст «Маладога фронту» стрыміў падчас затрымання ў Facebook.

Па інфармацыі ад Насты Дашкевіч, жонкі Змітра, яго вязуць у суд  Савецкага раёна. На сваёй старонцы ў Facebook яна заклікала сяброў прыехаць у суд.

Яшчэ па тэме: 

Міліцыянтка, якая ўдзельнічала ў затрыманні Дашкевіча

На працягу некалькіх дзён Зміцер заўважаў сіні бус, які сачыў за ім.

Відэа затрымання з іншага ракурсу

Юрый Губарэвіч апублікаваў у сваім Facebook відэа затрымання.

7 сакавіка затрымалі яшчэ аднаго абаронца Курапатаў Сяргея Пальчэўскага ў пад’ездзе яго дома. Сяргея Пальчэўскага медыі назвалі «героем нашага часу»: каб спыніць будаўнічую тэхніку, хлопец прыкуў сябе наручнікамі да «МАЗу».

Алесь Кіркевіч, маладафронтавец і абаронца Курапат, каментуе, што «гэта было прадказальна, так і мусіла быць цягам бліжэйшых дзён».

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў