Начальнік Лоеўскага РАУСу ацаніў сваю годнасць, гонар і дзелавую рэпутацыю ў Br 2000


У Цэнтральным судзе Гомля адбылося чарговае паседжанне па справе журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

Нагадаем, што аўтар позвы начальнік Лоеўскага РАУСу Уладзімір Бухаўцоў абразіўся на Жукоўскага праз тое, што на нашым тэлеканале выйшаў відэасюжэт з удзелам міліцыянта ды інфармацыяй пра ягоныя неправамерныя дзеянні адносна фрылансера.

Міліцыянт патрабуе ад журналіста зняпраўдзіць інфармацыю ды сплаціць маральную кампенсацыю памерам Br 2000.

21-га чэрвеня 2016-га ў Лоеве падчас здымкаў сюжэту для нашага тэлеканалу Кастуся Жукоўскага разам з Аляксеем Атрошчанкавым брутальна затрымалі міліцыянты. Ужо ў РАУСе на журналістаў надзелі кайданкі, выкручвалі рукі, кідалі на падлогу і збівалі нагамі. Пазней пра такі гвалт з боку міліцыі адносна мясцовых жыхароў распавялі і самыя лоеўцы.

«Пазоўца не можа прадставіў аніякіх доказаў, што ў сюжэце Белсату ўтрымліваецца інфармацыя, якая абражае ягоныя гонар і годнасць. Таму мы лічым, што ягоную позву суд не павінен задавальняць. Наш матэрыял быў цалкам абʼектыўны, ён распавядае пра свавольства, якое міліцыя чыніць у малых гарадках, адчуваючы сваю поўную безпакаранасць», – кажа афіцыйны прадстаўнік «Белсату» Аляксей Мінчонак, які прысутнічаў на сённяшнім судовым паседжанні.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў