На гэтым тыдні часопіс Vogue упершыню апублікаваў на сваёй вокладцы фота жанчыны ў хіджабе. Новы прадмет адзення зʼявіўся і ў сусветных брэндаў.
5 сакавіка выйшаў першы нумар арабскага выдання часопіса Vogue. На яго вокладцы – партрэт жанчыны ў традыцыйным хіджабе з дэкаратыўнай вышыўкай.
Упершыню ў сусветным модным трэндзе хіджаб зʼявіўся на мастках паказа моды ў Нью-Ёрку ў верасні 2016 году. У той жа час буйныя масавыя вытворцы адзення і аксесуараў уключылі хіджаб у спіс сваіх вырабаў.
Напрыканцы лютага, на тыдні моды ў Нью-Ёрку тая ж дызайнерка ізноў здабыла сваю славу праз калекцыю з элементамі традыцыйнага мусульманскага адзення.
Як паведамляе канал Al Jazeera, цяпер і спартыўнае адзенне Nike мае сваю арабскую версію: «Just do it, Inshallah».
ВЧ