Андрэю Шарэнду суд даў спагнанне ў памеры 25 базавых велічынь


Яшчэ аднаго ўдзельніка Маршу недармаедаў асудзілі ў Берасці 6 сакавіка. Суд Ленінскага раёну па выніках слухання вызначыў Андрэю Шарэнду адміністрацыйнае спагнанне ў памеры 25 базавых велічынь. Яго затрымалі 3 сакавіка ўвечары і змясцілі да суда ў ІЧУ.

На суд да Шарэнды прыйшло каля 50 чалавек. Яны не могуць размясціцца ў судовай залі. Людзі патрабуюць вызвалення актывіста ў зале суда.

13-50. Суд абвесціў перапынак. Суддзя загадаў журналістам пакінуць залю і забарніў здымаць, але ўсе надалей выконвалі сваю працую. Жонка Шарэнды Паліна абурылася «судзілішчам». Судзя загадаў яе выдаліць, яна ўчапілася за лаву і села на подлогу – была штурханіна, але вынесці яе не здолелі.

Андрэй Шарэнда прымаў удзел у акцыях пратэсту супраць дэкрэту №3, якія прайшлі ў абласным цэнтры 19 і 26 лютага. На думку праваабаронцы Рамана Кісляка, актывіста наўмысна нейтралізавалі перад выходнымі, каб ён не ўдзельнічаў у новай акцыі.

Андрэй Шарэнда знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасці. У жонкі затрыманага прынялі перадачу.

Яшчэ пяць чалавек затрымалі ў Берасці па выніках Марша дармаедаў, які прайшоў учора.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў