«Я аўтар падатку для беспрацоўных». Вулічныя мастакі адрэагавалі на Дэкрэт №3


Ува двары дамоў пра праспекце Незалежнасці з’явілася вулічная аплікацыя з выявай намесніцы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Марыяны Шчоткінай.

Першым фотаздымак арт-аб’екту змясціў у «Фэйсбуку» фатограф і грамадскі актывіст Антон Матолька.

«Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных», – кажа папяровая Шчоткіна.

Ідэя «антыдармаедскага» заканадаўства неаднаразова абмяркоўвалася падчас дакладаў кіраўніку дзяржавы Марыяны Шчоткінай, якая раней займала пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Каля 14-й гадзіны арт-аб’ект ужо знішчылі. Фотаздымак апублікаваў у «Фэйсбуку» Андрусь Козел.

Ад Марыяны Шчоткінай з вулічнага арт-аб’екту засталіся толькі пантофлі.

 

ДД

Стужка навінаў