Статкевіч: Арганізатараў акцый не запалохалі пратаколамі, цяпер імі спрабуюць палохаць удзельнікаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTUtnUTJIdGw3X0ElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Ён змяніў не толькі Канстытуцыю, але і незваротна паўплываў на ўсю гісторыю незалежнае Беларусі. Роўна 19 гадоў таму адбыўся рэферэндум, які спыніў існаванне Вярхоўнага Савету і даў неабмежаваную ўладу Аляксандру Лукашэнку. На вуліцах Менску памяць пра гэтую падзею сёння адзначылі вулічным шэсцем. У «Гарачым каментары» адзін з арганізатараў акцыі Мікола Статкевіч.

«Я думаю, сабралася дастаткова людзей, каб даць сігнал беларускаму грамадству: баяцца не трэба!» – так палітык ацаніў колькасць людзей, якія ўзялі ўдзел у шэсці.

Таксама Мікола Статкевіч выказаўся і наконт пратаколаў, якія міліцыянты складалі ў адносінах да ўдзельнікаў акцыі:

«Яны складалі пратаколы не толькі на ўдзельнікаў акцыі, якія былі з сімволікай. Яны складалі пратаколы на журналістаў, на праваабаронцаў, якія былі ў адмысловых камізэльках. Пасля таго, як перайшлі на журналістаў, я ўжо сышоў, але падазраю, што пачалі складаць пратаколы адзін на другога – самі на сябе. Бо, мабыць, была пастаўленая задача скласці як мага большую колькасць пратаколаў. Каб людзі баяліся. Старая тактыка – запалохаць складаннем пратаколаў арганізатараў акцыі – не спрацавала. Спрабуюць запалохаць удзельнікаў».