Спектакль «Дзверы ў агні» Свабоднага тэатру атрымаў высокую ўзнагароду ў Вялікай Брытаніі


Тэатр стаў лаўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі Offieʼ2017 у намінацыі «Лепшы ансамбль».

Пра гэта ў сваім Facebook напісаў кіраўнік тэатру Мікалай Халезін.

Прыз адметны тым, што гэта першы выпадак у гісторыі ўзнагароды за 7 гадоў яе існавання, калі прыз даюць калектыву, які прадстаўляе не толькі Вялікую Брытанію, але і Беларусь.

«Мы адзіны тэатральны калектыў, асноўная база якога знаходзіцца па-за Вялікай Брытаніяй, і якому далі падобны прыз. І адзіны спектакль не на ангельскай мове. Мабыць, гэта тая намінацыя, якая найбольш дакладна адлюстроўвае сутнасць нашага тэатру», – напісаў Мікалай Халезін.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў