Курапаты дзень сёмы: Пётр Клюеў прыехаў падтрымаць актывістаў і заспяваць (Онлайн)


Музыка Пётр Клюеў прыехаў у Курапаты, каб падтрымаць абаронцаў і заграць некалькі сваіх песняў.

Глядзець канцэрт >>> 

Пайшоў сёмы дзень абароны Курапатаў. Каля 80 чалавек удзельнічае ў пікеце. Сярод удзельнікаў пікету сёння: жонка сустаршыні БХД Паўла Севярынца – Вольга з сябрамі, грамадская актывістка Наста Дашкевіч з дзецьмі, публіцыст Алесь Кіркевіч і іншыя.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які таксама там знаходзіцца, у каментары «Белсату» распавёў, што лагер пратэстоўцаў разбудоўваецца. Ён заклікаў людзей далучацца. Мабілізацыя запланаваная на раніцу 8 гадзіну 27 лютага, дадаў палітык.

Ля будаўнічай пляцоўкі  шмат дзяцей. Падвезлі генератар, зладзілі канцэрт і малітву за Беларусь.

«Сёмы дзень аддайце Богу», – менавіта так распачаў сваю прамову ў наўпроставым эфіры на сваёй старонцы ў Facebook лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Побач са Змітром – жонка Наста, а таксама – дзеці, Давід і Мара Дашкевічы.

Сёння тут а 20:00 распачаўся паказ белсатаўскага фільму «Курапаты – шлях сумлення».

ВД/ДР belsat.eu

Стужка навінаў