Інтэрнэт пра СБП: Твой твар, калі заплаціў падаходны з Нобэлеўскае прэміі, і ты ўсё роўна дармаед


Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» зрабіў заяву з нагоды выключэння СПБ са спісу творчых саюзаў. Пастанова №7 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2017 года «Аб вызначэнні пераліку творчых саюзаў» уступіла ў сілу 19 лютага.

Саюз беларускіх пісьменнікаў – найстарэйшае творчае аб’яднанне Беларусі – выкрэслілі са спісу творчых саюзаў. Сябры грамадскай арганізацыі, сярод якіх Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, зрабілі адкрытую заяву да Міністэрства культуры.

«Мы лічым, што неўключэнне Міністэрствам культуры нашай пісьменніцкай арганізацыі ў лік творчых саюзаў мае палітычную афарбоўку і з’яўляецца ганебным крокам, які шкодзіць нацыянальнаму і грамадска-культурнаму развіццю краіны, правакуе міжнародны рэзананс і негатыўна ўплывае на імідж нашае дзяржавы», – гаворыцца ў заяве Сакратарыята СБП.

Сябры найстарэйшай творчай арганізацыі краіны патрабуюць перагляду пастановы № 7 і вяртання «Саюзу беларускіх пісьменнікаў» статусу творчага аб’яднання.

Сярод заснавальнікаў ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у 1934 годзе былі Янка Купала і Якуб Колас, Змітрок Бядуля і Янка Маўр. У кіраванні ім удзельнічалі ўсе без выключэння народныя паэты і пісьменнікі Беларусі: Міхась Лынькоў і Аркадзь Куляшоў, Янка Брыль і Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.

Грамадства таксама адрэагавала на заяву «Саюзу беларускіх пісьменнікаў».

«Твой твар, калі заплаціў падаходны з Нобэлеўскае прэміі, і ты ўсё роўна дармаед».

Чытайце таксама: «Гонар даражэйшы»: Алексіевіч не звярталася да Лукашэнкі, каб вызваліцца ад падатку ў 197 000 еўраў

«Нехта зрабіў вялікую піяр-акцыю ў падтрымку Саюза беларускіх пісьменнікаў», – каментуе сітуацыю беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік Мікола Яцкоў.

ВД, паводле lit-bel.org

Стужка навінаў