Па бязвізавым рэжыме ў Беларусь прыляцелі больш за тысячу замежнікаў


У Дзяржаўным памежным камітэце распавялі, колькі замежнікаў скарысталіся магчымасцю наведаць нашую краіну без візы.

Агулам з пачатку дзеяння бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» спрошчанай працэдурай наведвання Беларусі скарысталіся 1108 замежнікаў з 46 краінаў. Пра гэта распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Некаторыя скептычна ацэньваюць адмену візаў у Беларусь

Часцей за іншых гэта рабілі немцы (176 асобаў), палякі (163) ды італьянцы (112).

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў пачаў дзейнічаць з 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краінаў Еўропы, уключаючы ўвесь Еўразвяз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі ды іншых дзяржаваў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў