Парады, як паводзіць сябе ў маразы


Маразы захаваюцца ў Беларусі да канца бягучага тыдня.

«Першачарговай небяспекай для чалавека пры такім надворʼі можа стаць пераахалоджанне арганізму і абмаражэнне. Пры нізкай тэмпературы таксама магчымыя аварыі на сістэмах жыццязабеспячэння, парушэння ў працы дарожна-камунальных службаў, у працы транспарту», – адзначыў у каментары агенцтву «Менск-навіны» афіцыйны прадстаўнік Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

Каб пазбегнуць пераахалоджання і абмаражэння, ратавальнікі рэкамендуюць не ўжываць на марозе спіртныя напоі і не паліць, апранацца як мага цяплей, менш знаходзіцца на вуліцы.

Як перажыць халодную зіму?

Каб пазбегнуць пажара пры выкарыстанні электрапрыбораў і электрычных сетак неабходна:

– уважліва вывучыць інструкцыі па іх эксплуатацыі;

– не выкарыстоўваць прыборы не завадской вытворчасці;

– не перагружаць электрасетку, не ўключаць, не ўключаць у адну разетку некалькі электрапрыбораў;

– не карыстацца пашкоджанымі разеткамі і выключацелямі;

– не пакідаць без дагляду ўключаныя элетрапрыборы.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў