Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.
Кожнаму з нас парой хочацца неяк расквеціць жыццё – напрыклад, рызыкнуць альбо паэксперыментаваць. Паспрабаваць нешта новае, праверыць сябе ў незвычайным. А ёсць людзі, якія робяць гэткае рэгулярна, часам нават гуляючы са смерцю. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Экстрым: забава альбо гартаванне сябе?».
Госць студыі – джампер-экстрымал Мікола Гласоўскі.
Як пазбягаць траўмаў, эксперыментуючы і спрабуючы розныя экстрэмальныя віды спорту?Як з’яўленне дзіця можа памяняць стаўлення да жыцця і экстрыму? Як у нашага госця з’явіліся ідэі надаць экстрыму нацыянальныя адметнасці і ажыццявіць скок з дранікам і бульбяны баскетбол? Чым зарабляюць на жыццё экстрэмалы і ці магчыма ў Беларусі легальна гэтым займацца і дзе? Колькі каштуе такое задавальненне і ці кожнаму яно па кішэні? Ці адпускаць дзяцей у экстрымальны спорт, калі тыя хочуць, і чаму? Чаго баяцца самі экстрымалы? Глядзіце выданне – і вы таксама даведаецеся, хто такія джамперы, руферы і дрыферы – і чым яны натхняюцца.
А што б экстрэмальнага хацелі паспрабаваць вы? А ў чым ужо сябе выпрабавалі? Якія ўражанні? Лістуйце нам. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.
Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у «Фэйсбуку», «вКонтакте», Тўітары ды «Інстаграме». Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat (слімак) gmail.com
Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.
Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.
Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце у кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн.