Эксперт адказала ў эфіры «Белсату» на пытанне, ці можа новае кіраўніцтва ЗША «здаць» Украіну


Аўдзееўка пад агнём. Украінскі 25-цітысячны горад застаўся без электрычнасці, ацяплення і вады. Пятро Парашэнка склікае на надзвычайнае паседжанне трохбаковую кантактавую групу.

Гэткіх абстрэлаў на Данбасе не было з мінулага года. У хаду пайшлі ўстаноўкі «Град», танкі ды артылерыя. Інфармацыю пацвярджаюць і назіральнікі АБСЕ. Прэзідэнт Украіны заклікае міжнародную супольнасць узмацніць ціск на Крэмль, каб запабегчы гуманітарнай катастрофы. Афіцыйны Кіеў таксама рыхтуецца да эвакуацыі жыхароў. У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Вольга Паповіч, а таксама рэжысёр-дакументаліст Антось Цялежнікаў, які цяпер знаходзіцца на ўсходзе Украіны.

«Ці можам спекуляваць пра тое, што Вашынгтон у сённяшнім выданні можа «здаць» Украіну?» – запытаўся Сяргей Падсасонны. На што Вольга Паповіч адказала:

«Я думаю, гэта будзе вельмі заўчасна сказаць, што можа «здаць» Украіну. Па-першае, Украіна зараз сама можа сябе даволі добра абараняць падчас адкрытых баёў. Баі за Аўдзееўку і паказваюць, што ўкраінскае войска цяпер зусім іншае ў параўнанні з тым, што было два гады таму. Па-другое, палітыка Трампа, хутчэй за ўсё, будзе спачатку выглядаць як магчымасць дамовіцца з Пуціным, але не забываем, што і рэспубліканцы, і дэмакраты ў ЗША адназначна кажуць пра расейскую агрэсію супраць Украіны, і я не думаю, што Украіна можа стаць такой простай разменнай манетай».

У сваю чаргу Антось Цялежнікаў, які цяпер знаходзіцца ў Аўдзееўцы, распавёў пра сітуацыю ў горадзе і адзначыў, што яго жыхары паводзяць сябе «вельмі спакойна»:

«Ходзяць па нейкіх сваіх справах, хаця ў горадзе цалкам адсутнічае электрычнасць, ёсць пытанні наконт абагравання, яшчэ, хіба, ёсць вада. Мабільная сувязь у першыя дні вельмі моцна глушылася, толькі цяпер крыху зʼявілася, і тое нестабільная».

Больш – у відэа вышэй.

Чытайце таксама: