За ўскладанне кветак да помніка Каліноўскаму – штраф 4,5 млн рублёў


Міліцыянты блытаюцца наконт статусу бел-чырвона-белага сцяга, а на акцыі, паводле іх, прамаўляў сам Януковіч… У Свіслачы судзілі Юрася Глебіка, аднаго з удзельнікаў акцыі ў гонар паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

З пытаннямі пра традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года, якое сёлета прайшло 31 кастрычніка, да актывіста са Свіслачы Юрася Глебіка міліцыянты прыходзілі больш як тыдзень таму. Адказваць на пытанні Глебік адмовіўся, але неўзабаве атрымаў павестку ў суд – поштай. Суд пачаўся сёння, 19 лістапада, а 14-ай гадзіне.

Актывіста і прыватнага прадпрымальніка абвінавачвалі ва «ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34 Адміністратыўнага кодэксу).[/vc_column_text][vc_single_image image=”42225″ img_size=”large”][vc_column_text]Актывіст і прадпрымальнік Юрась Глебік[/vc_column_text][vc_single_image image=”42217″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42213″ img_size=”large”][vc_column_text]Міліцыянты блыталіся ў паказаннях і нават не ведалі, забаронены бел-чырвона-белы сцяг ці не[/vc_column_text][vc_single_image image=”42265″ img_size=”large”][vc_column_text]Юрась Глебік[/vc_column_text][vc_single_image image=”42257″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]

«Ушанаванне нацыянальных герояў – гонар, а не злачынства, – казаў абураны спадар Глебік. – Тое, што за гэта кагосьці пераследуюць – абсурд. Значыць, у людзей, якія складаць пратаколы, няма ні памяці, ні Дзядоў. Іх «ідэалогія» стаіць на пастаментах у кожным горадзе ды мястэчку…»

Вёў працэс суддзя Аляксандр Шылін. У якасці сведкаў былі выкліканыя міліцыянты, якія прысутнічалі падчас акцыі: маёр Аляксандр Барэль ды начальнік Свіслацкага ізалятара часовага ўтрымання Аляксандрр Гуштын.

Міліцыянты не мелі агульнага меркавання наконт прававога статусу бел-чырвона-белага сцяга, выкарыстанага падчас акцыі. На пытанне Глебіка, ці гэты сцяг забаронены, першы адказаў, што не ведае, другі адназначна сцвярджаў, што забаронены. Ніякіх доказаў, праўда, прыведзена не было.[/vc_column_text][vc_single_image image=”42241″ img_size=”large”][vc_column_text]Юрась Глебік на працы[/vc_column_text][vc_single_image image=”42249″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42245″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42237″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Яшчэ адным курёзам быў спіс асобаў, якія нібыта прамаўлялі падчас мерапрыемства. У рапарце іншага міліцыянта, які зачытаў суддзя, у прыватнасці, быў… Януковіч. Ці меў супрацоўнік МУС на ўвазе былога прэзідэнта Украіны або гэта выкручанае прозвішча лідара ПБНФ Аляксея Янукевіча? Таямніца.

Вынік працэсу: штраф актывісту ў памеры 25 базавых велічыняў, што складае Br 4,5 млн. Юрась Глебік сваёй віны не прызнаў.

На чарзе, відавочна, новыя працэсы за Свіслач-2015. У прыватнасці, некаторыя гарадзенскія актывісты – Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў, Эдуард Дзмухоўскі – ужо папярэджаныя пра справы супраць іх па тым жа артыкуле.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў