Сабачыя фекаліі ды кіпцюры дыназаўра – у спісе самых небяспечных цацак для дзяцей


Набор кіпцюроў дыназаўра з фільму «Свет Юрскага перыяду» і сабачыя фекаліі ўвайшлі ў спіс дзесяці самых небяспечных дзіцячых цацак на сёлетнія Каляды.

Вынікі штогадовага спісу «10 найгоршых цацак» апублікаваныя  арганізацыяй Свет супраць шкодных цацак (WATCH) у ЗША, чальцы якой перасцерагаюць бацькоў ад пакупак небяспечных забавак. Паводле стваральнікаў ТОП-у, цацкі могуць нанесці значную шкоду здароўю дзіцяці.

Вынікі даследавання паказваюць, што ў Злучаных Штатах з-за траўмаў звязаных з небяспечнымі цацкамі ў хуткую дапамогу кожныя тры хвіліны трапляе прынамсі адно дзіця.

У 2013 годзе ў ЗША такіх выпадкаў было 256 тысяч, 9 дзяцей памерла.

Паводле прэзідэнта арганізацыі Джоўн Сіф, робячы забаўкі з больш бяспечным дызайнам і з папярэднім тэставаннем, шматлікія траўмы можна перадухіліць. Варта адзначыць, што большасць забавак зроблена ў Кітаі.

WATCH правялі свае тэсты і прадставілі спіс дзесяці самых небяспечных цацак, у які сёлета ўвайшлі:

 

Сабака на калёсах – небяспека задушэння
Сабачка на колах – небяспека задушэння

 

Кіпцюры дыназаўра – небяспека для вачэй і твару
Кіпцюры дыназаўра – небяспека для вачэй і твару

 

Фекаліі сабакі – могуць вызваць алергію і атручванне
Штучныя “сабачыя фекаліі” – могуць вызваць алергію і атручванне

 

Зебра на калёсах – небяспека задушэння
Зебра на калёсах – небяспека задушэння

 

Хутка складаны батут для 6-гадовых – небяспека для галавы, шыі і іншых частак цела
Хуткараскладаны батут для 6-гадовых дзетак – высокая верагоднасць атрымаць траўмы галавы, шыі і іншых частак цела

 

Пісталет, які страляе пенай – выглядае як сапраўдны
Цацачны пісталет – празмерна падобны да сапраўднага.

 

Набор доктара – небяспека праглынання і ўдушша
Набор доктара – небяспека праглынання дробных элементаў і ўдушша

 

Электронны меч Чарапашкі Ніндзя – удары і сінякі
Электронны меч Чарапашкі Ніндзя – магчымыя траўмы падчас гульні.

 

Рагатка, якая можа паражаць мішэні на 30-метровай адлегласці – небяспека для вачэй
Рагатка, якая можа паражаць мішэні на 30-метровай адлегласці – небяспека для вачэй

 

Скейт – можа прывесці да траўмы галавы і іншы частак цела
Скейт-трэнажор – можа прывесці да траўмы галавы і іншы частак цела падчас забавы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў