Алесь Дзянісаў з гурта «Дзецюкі» падтрымаў «Белсат»


У інтэрнэце працягваецца кампанія на падтрыманне нашага тэлеканалу. Да кампаніі далучыўся музыка Алесь Дзянісаў. Ён патлумачыў, чым каштоўны «Белсат».

«Я хачу звярнуцца да ўсіх простых палякаў і беларусаў. Не важна грамадзянства і нацыянальнасць. «Белсат» – гэта наша агульная справа. Ліквідацыя каналу – гэта не толькі ўдар па свабодзе слова, па дэмакратыі, а таксама набліжэнне таго часу, калі пуцінскі свет і яго зялёныя чалавечкі з аўтаматамі пагрукаюць у нашыя дзверы. Прашу падпісаць петыцыю ў абарону каналу «Белсат». За нашу і вашу свабоду, няхай жыве «Белсат»», – адзначыў Алесь Дзянісаў падчас марафону салідарнасці з нашым тэлеканалам.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў