Магілёўцы пра беларуска-расейскую мяжу: Было б нядрэнна яе ўвесці, можа, у нас алкаголь патаннее


Відэаапытанка пра мяжу паміж Беларуссю і Расеяй

У Беларусь з Расеі трапляе нават да 95 % нелегальнага алкаголю. Адсутнасць кантролю на мяжы дазваляе як простым грамадзянам, гэтак і фірмам завозіць у нашую краіну напоі з падробленымі акцызамі. Аднак, калі ў нашых суседзяў доля кантрафактнай прадукцыі на рынку дасягае 20 %, то ў Беларусі найгоршы паказнік не перавышае 1,5 %.

Адпаведныя звесткі агучыў кіраўнік Міністэрства падаткаў і збораў Сяргей Налівайка. Нагодаю для згадкі праблемы стала абмеркаванне дэкрэту кіраўніка краіны «Аб перамяшчэнні, захаванні ды продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў» з 8 лістапада.

Дакумент прадугледжвае скасаванне абмежавання захоўвання алкаголю, набытага ў Беларусі ды Расеі для некамерцыйных мэтаў. Для замежнага ж алкаголю без акцызаў на тэрыторыі краіны ліміт на транспартаванне складае пяць літраў.

Мы распыталі жыхароў Магілёва, ці спыніла б мяжа паміж двума суседкамі плынь кантрафактнага алкаголю і наркотыкаў.

«Было б нядрэнна, можа ў нас алкаголь патаннее», – кажа малады хлопец.

«Нельга аднаўляць мяжу, мы ж славяне. Проста трэба ахоўваць мяжу мацней», – мяркуе жанчына.

«Свой алкаголь павінен быць таннее, тады не будзе кантрафакту», – сказаў малады мужчына.

«Калі на версе вырашаць, тады і не будзе кантрабанды. Мяжа тут не вырашае», – падзяліўся думкай яшчэ адзін мінак.

«Нашыя заўсёды знойдуць як правесці», – меркаванне яшчэ аднаго апытанага.

Больш адказаў у відэа.

Стужка навінаў