Імпічмент Лукашэнку ў 1996-ым мог прывесці да грамадзянскай вайны


Ці сапраўды беларусы захацелі моцнай улады ў адных руках і што з гэтага атрымалася? Дэпутат тагачаснага Вярхоўнага Савету 13-га склікання Андрэй Клімаў кажа, што беларусы зрабілі свядомы выбар на карысць аўтакратычнага рэжыму.

Былы дэпутат мяркуе. што спроба Вярхоўнага Савету ўчыніць прэзідэнту імпічмент магла прывесці да грамадзянскай вайны і анексіі паводле крымскага сцэнару.

«Маім матывам было інтэлектуальнае палітычнае спаборніцтва, але кіравалі працэсам імпічменту іншыя людзі, матывам якіх было непамернае эга, жаданне ўскочыць у прэзідэнцкае крэсла. Лукашэнка заразіў тады ўсіх духам спаборніцтваў і лёгкасцю, з якой ён перамог партыйна-гаспадарчую наменклатуру», – узгадвае тыя часы Клімаў.

Разам з тым, адзначае былы дэпутат, Лукашэнка меў велізарны рэйтынг і яго не ўдалося скарыстаць як ледакол «Ленін».

Пра гэта і іншыя дэталі лістападаўскіх падзеяў 1996 году – у «Размове Калінкінай».

belsat.eu