Лукашэнка выкарыстоўвае Расею – ці наадварот?


20 год таму, 22 лістапада 1996 году, Вярхоўны Савет меўся зладзіць імпічмент прэзідэнту. Але ён быў сарваны пры ўдзеле дэлегацыі з Масквы.

У выніку 24 лістапада адбыўся рэферэндум, які многія называюць дзяржаўным пераваротам на карысць Аляксандра Лукашэнкі.

Публіцыст Канстанцін Скуратовіч кажа, што сітуацыю тады дэстабілізаваў менавіта кіраўнік краіны, які годам раней перад выбарамі ў парламент заклікаў народ не хадзіць на іх – бо, маўляў, усе адно падмануць.

Тады Лукашэнка выкарыстоўваў Расію ў сваіх інтарэсах, альбо Расія – яго? І як сення, калі кіраўнік Беларусі чарговы раз сустракаецца з Пуціным? Пра гэта, ролю ў тых падзеях Расеі, інтэграцыі з якой было прысвечанае адно з пытанняў плебісцыту, як Лукашэнка «адняў здароўе» Ельцыну і пра іншае – падрабязней у «Размове Мацкевіча».