20 гадоў таму месца Ганчара ў ЦВК заняла Ярмошына


20 гадоў таму крэсла старшыні ЦВК заняла Лідзія Ярмошына. Да гэтага кіраваў ЦВК Віктар Ганчар. Але 13 лістапада 96-га года ягоныя паўнамоцтвы прыпынілі. А калі той прыйшоў 14 лістапада на працу, яго літаральна вынеслі з кабінету.

Гэты сімвалічны крок стаўся сапраўдным шырокім шляхам да татальнага захопу ўлады Аляксандрам Лукашэнкам. А менавіта яму дэпутаты рыхтавалі працэдуру імпічменту. Каб яе пазбегчы, адбываліся запалохванні, звальненні з працы сваякоў, адлічэнні дзяцей з вучэльняў. Лідзія Ярмошына заняла пасаду фактычна незаконна. А таксама рэферэндум пра змены ў Канстытуцыі з ініцыятывы Лукашэнкі, паводле Канстытуцыйнага суда, мог мець выключна кансультацыйны характар. А ўжо ў верасні 99-га года Віктара Ганчара выкралі з ужываннем гвалту. Да гэтае пары нічога не вядома пра ягоны лёс.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 склікання Марат Афанасьеў кажа, што Віктар Ганчар ведаў, як будзе праходзіць рэферэндум.

«Не было вядома толькі адно – колькі бюлетэняў будзе падрыхтавана і чаму гэтай працай па падрыхтоўцы займаўся Іван Дзецянкоў. Пасля гэтага ён заявіў, што вынікі рэферэндуму не могуць быць прызнаныя, пасля чаго з ім паступілі так як паступілі».

У той час старшыню ЦВК мог прызначаць і здымаць толькі Вярхоўны Савет, распавядае Марат Афанасьеў.

«Прэзідэнт не меў права ўмешвацца. Калі гэта адбылося, практычна азначала, што рыхтуецца пераварот. Тады стала вядома, што дэпутаты, якія падпісалі заявы пра шматлікія парушэнні прэзідэнта ў Канстытуцыйны суд, з гэтымі людзьмі пачалі працаваць, каб яны адзывалі свае подпісы. Людзі былі ў шоку. Найбольш стойкія засталіся верныя сваім подпісам і Верхоўнаму савету».

Вярхоўны савет не быў аднародны, лічыць госць праграмы.

«Той самы Мікалай Лазавік на пачатку падпісаў гэтую заяву, пазней атазваў. Хаваліся па кватэрах, каб іх не маглі знайсці».

Больш у відэаматэрыяле.

ДР belsat.eu