«З бел-чырвона-белым значком Анісім у парламент не хадзіла»: Алег Трусаў пра Алену Анісім


Шмат хто з апазіцыйнае публікі крытыкуе новаспечаную дэпутатку Алену Анісім, намесніцу старшыні Таварыства беларускай мовы, што яна не надта апазіцыйна сябе паводзіць у першыя дні працы Палаты прадстаўнікоў.

Кіраўнік ТБМ, былы дэпутат Алег Трусаў кажа, што ў справе прасоўвання беларускае мовы і іншых пераменаў важная нябачная, кулуарная праца.

Падрабязней пра беларускую мову замест алкаголю, тактыку «крок за крокам» і прэзідэнцкія амбіцыі Алены Анісім – у «Размове Калінкінай».

Фота: Марына Сіманава