Лукашэнка: дамоўленасці з МВФ пра новы крэдыт не павінны прывесці да «ўдушэння» народу




На нарадзе з удзельнікамі перамоў з Міжнародным валютным фондам ад Беларусі кіраўнік Беларусі даў ацэнку рэкамендацыям і патрабаванням структуры.

«Гэта суперліберальныя патрабаванні. Скажу больш – у канчатковым выніку яны нічога не маюць з той палітыкай, якую дэклараваў прэзідэнт на першых прэзідэнцкіх выбарах, магчыма, на другіх, і нават цяпер, – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

– Калі іх (патрабаванні) прачытаеш, усё зводзіцца да аднаго (калі казаць пра сацыяльныя напрамкі): ніякага павышэння зарплаты, неадкладнае павышэнне тарыфаў і іншага. Камуністы б сказалі – на ўдушэнне народа. Я не хачу сказаць, што нас хто-небудзь хоча задушыць. Нас ніхто не панукае, але, на жаль, формула такая».

«Хачу вас папярэдзіць – тых, хто вядзе гэтыя перамовы: калі вы хочаце перакрэсліць усё, што зроблена прэзідэнтам за 20 гадоў, гэтага не атрымаецца. Гэтым не займайцеся», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Я не кажу, што ўсё, што вы прынеслі сёння, падыходзіць пад гэтую негатыўную фармулёўку. Але я хачу пачуць вас, вашу матывацыю», – звярнуўся Лукашэнка да ўдзельнікаў нарады.

МВФ прымушае Лукашэнку пайсці на рэформы

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў