З Горадні ў Беласток – бясплатным аўтобусам


Падляскія гандляры заманьваюць беларускіх кліентаў дармовымі выездамі на закупы.

Хаця «Outlet Białystok» анансаваў бясплатныя шоп-туры ўжо даўно, амаль год таму адчыняючы сваю новую гандлёвую залю па вул.Высоцкага, але інтрыга вакол іх пачала раскручвацца ў пачатку мінулага тыдня. Інфармацыя пра тое, што ўжо можна рэзерваваць месцы на першы выезд з Горадні, з’явілася ў панядзелак. У аўторак перад абедам ужо не было вольных месцаў…

Іншая справа, што арганізатары ад пачатку не мелі ў планах прадастаўляць вялікі аўтобус на некалькі дзясяткаў месцаў. Прапанавалі кліентам 19-асабовы аўтобус – шмат такіх ужо колькі год штодзённа курсуюць па маршруце Горадня-Беласток-Горадня.

[vc_single_image image=”368020″ img_size=”large”]

Але розніца ўсё ж істотная – на гэты курс не трэба было набываць квіток, дастаткова было падаць кіроўцу прозвішча, наяўнасць якога ён спраўджваў у спісе пасажыраў. «Шчаслівыя дзевятнаццаць» выехалі ў першы выезд з гарадзенскага аўтавакзалу роўна а 7-й раніцы.

«Ідэя такіх выездаў мне вельмі падабаецца, бо можна набыць патрэбныя рэчы і яшчэ зэканоміць на квітках», – у размове з журналістамі «Твайго стылю» хваліла арганізатараў адна з пасажырак. Пахваліла і за зручнасць у рэгістрацыі. – Калі хтосьці адмаўляецца ад забраніраванага месца, то супрацоўнікі фірмы тэлефануюць тым, хто ў рэзервовым спісе».

А эканомія, вядома, адчуваецца. Платныя выезды ў беластоцкія крамы для гарадзенцаў каштуюць ад 120 да 150 тыс. рублёў для адной асобы. А за гэтыя грошы ўжо можна набыць сабе што-небудзь у польскай краме, кажуць кліенты.

[vc_single_image image=”368262″ img_size=”large”]

А арганізатару бясплатнага шоп-туры гэта таксама выгадна. Відавочна ў выпадку, што гэтыя грошы (і іншыя) кліент выдаткуе ў ягонай краме… А таму маршрут абмяжоўваецца толькі крамамі, што знаходзяцца ў гандлёвым цэнтры «Outlet Białystok»і ў некалькіх крамах побач. Прыбыццё з Горадні, прыкладна тры гадзіны на закупы. Вяртанне ў Горадню – у тым самым складзе, які выехаў у шоп-тур.

Больш грунтоўнай «экскурсіі» па горадзе не прадугледжана. Зрэшты месца, дзе знаходзіцца гандлёвы цэнтр (уезд у Беласток з боку мяжы), не спрыяе самастойным вандроўкам у бок іншых папулярных сярод беларусаў шопінг-цэнтраў і гіпермаркетаў.

[vc_single_image image=”368239″ img_size=”large”]

«На дадзены момант толькі вы выступілі з такой прапановай. Аднак калі іншыя крамы хацелі б разам з намі арганізоўваць такія выезды, то, вядома, што іх бы таксама дадалі ў наш маршрут. Мы адкрытыя на такія прапановы», – запэўніў у размове з Belsat.eu Войцех Вільчак, прадстаўнік «Outlet Białystok».

Менавіта ён спачатку вітаў, а пасля развітваўся з першай групай задаволеных аматараў шопінгу. Сёння героямі дня былі яны. Хаця беларусы складаюць ад 15 да 30 % кліентаў «Outlet Białystok», а перад 10-й гадзінай раніцы на паркоўцы пад гандлёвым цэнтрам машынаў з беларускімі нумарамі было не менш, чым з польскімі.

[vc_single_image image=”368251″ img_size=”large”]

Сённяшніх спецкліентаў хіба парадаваў той факт, што вандроўка прайшла без вялікіх нечаканасцяў. Нягледзячы на тое, што іх чакалі… Фірма-перавозчык абяцала, што «бясплатны аўтобус» не будзе стаяць у чарзе на мяжы, але будзе ехаць як рэйсавы, то бок паводле запланаванага раскладу.

Але гэтую інфармацыю абвергн прэс-сакратар беларускіх памежнікаў Аляксандр Цішчанка. Ён заявіў, што арганізатары «увялі беларусаў у зман», і бясплатныя аўтобусы не з’яўляюцца рэгулярнымі міжнароднымі пасажырскімі рэйсамі, якія без чаргі перасякаюць мяжу.

[vc_single_image image=”368019″ img_size=”large”]

Тым не менш дарога да Беластоку прайшла без праблемаў. Белы «Mercedes-Benz Vario» прыбыў на паркоўку гандлёвага цэнтру толькі на паўгадзіны пазней за планаваны час – а 10:30. Збор пад аўтобусам і адпраўленне ў Горадню – пасля 13-й.

І цяпер так мае быць кожную суботу.

Cez, belsat.eu

Стужка навінаў