Косінец: дэбюракратызацыя ў Беларусі павінна быць татальнай


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што людзей, якія «сядзяць проста ў крэслах», не мусіць быць. А таксама прапануе аптымізаваць саму прэзідэнцкую Адміністрацыю.

«Дэбюракратызацыя павінна быць усеагульнай, то бок татальнай, закранаючы пытанні кіруючага апарата любога ўзроўню: пачынаючы ад ураду і заканчваючы раённымі і выканаўчымі камітэтамі», – адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

На думку Аляксандра Косінца, дэбюракратызацыя павінна тычацца і разгляду зваротаў грамадзянаў. «Каб людзі не хадзілі гадамі для вырашэння важных пытанняў», – патлумачыў ён. У той жа час кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на праблеме «прафесійных скаржнікаў», якія толькі забіраюць час у тых, хто разглядае іх звароты.

Аляксандр Косінец закрануў і тэму аптымізацыі дзяржапарату. «У канчатковым выніку трэба правесці аптымізацыю, каб не было паўтарэнняў, каб не было людзей, якія сядзяць проста ў крэслах, нічога не робяць», – адзначыў Косінец.

ЗК, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў