Чыноўнікаў менш, выдаткі – тыя ж. Чаму рэформа дзяржапарату правалілася?


Ад «рэформаў» выйгралі чыноўнікі найвышэйшага рангу – іхныя заробкі ў выніку «аптымізацыі» павысіліся. Глядзіце аналітычны сюжэт у праграме «Сальда».

Сёлета Аляксандр Лукашэнка абвесціў пра рэформу дзяржаўнага апарату: колькасць чыноўнікаў мелася скараціцца, а разам з гэтым – скараціцца выдаткі на іх утрыманне. Але ў выніку эканамічнага эфекту змены не маюць.

Не адбылося і якасных зменаў у сістэме дзяржаўнага кіравання. Паводле аўтараў рэформы, колькасць ведамстваў у міністэрствах мусілі скараціць, а функцыі чыноўнікаў – прапісаныя выразна ды дакладна. На практыцы бачым адваротнае. «Колькасць функцыяў не скарацілася, больш за тое, у шэрагу выпадкаў, як напрыклад, у Мінгандлю і Мінэканомікі колькасць функцыяў павялічылася. Колькасць ведамстваў таксама расце. Гэта аўтаматычна азначае, што сістэма стала больш заблытаная», – гаворыць Мікіта Бяляеў з «Ліберальнага клубу».

{movie}Чыноўнікаў менш, выдаткі – тыя ж. Чаму рэформа дзяржапарату правалілася?|right|12817{/movie}

Больш за тое, скарачэнне колькасці чыноўнікаў, якое сапраўды адбылося, можа нанесці шкоду эканамічным інтарэсам краіны. «Тыя чыноўнікі, якіх скарачалі, якія сыходзілі з працы, стараліся сысці адтуль з пэўнаю закрытаю інфармацыяй. Па-сутнасці, чыноўнікі, якіх скарацілі ў выніку рэформы, выносілі з сабою закрытую інфармацыю, і цяжка прадказаць, якія будуць наступствы таго, што такая інфармацыя будзе даступная тым, хто зможа за яе заплаціць», – заўважае эксперт «Ліберальнага клубу» Вадзім Мажэйка.

Глядзіце больш – у новым выпуску «Сальда». Іншыя тэмы: кошты на нерухомасць растуць, а попыт – не зніжаецца; як змяніўся рынак паліграфічных паслугаў у Беларусі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў