Брытанскія спецслужбы: бомбу ў расейскі А321 маглі закласці перад вылетам


Версія тэракту з’явілася ў колах брытанскіх спецслужбаў пасля перахопу паведамленняў, якімі абменьваліся ісламісты на Сінайскім паўвостраве, дзе ўпаў расейскі лятак, паведамляе Бі-бі-сі.

Дакладная прычына катастрофы пакуль невядомая. Карэспандэнт Бі-бі-сі па пытаннях бяспекі Фрэнк Гарднэр звяртае ўвагу на тое, што хоць брытанскія ўлады і не адмовіліся ад версіі аб тэхнічнай няспраўнасці на борце самалёта, яны схіляюцца да таго, што гэта малаверагодна.

Спецслужбы Брытаніі падазраюць, што асоба, якая мела доступ багажнага аддзялення самалёту, схавала там выбуховую прыладу непасрэдна перад вылетам самалёта з аэрапорту Шарм-эш-Шэйху ў Санкт-Пецярбург. У Крамлі такую версію называюць спекуляцыямі.

Самалёт «Airbus» A321 расейскай авіякампаніі «Кагалымавия» разбіўся на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка. Загінулі ўсе 224 асобы, якія знаходзіліся на борце. Гэта найбуйнейшая авіякатастрофа за ўсю гісторыю савецкай і расейскай грамадзянскай авіяцыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў