У Егіпце разбіўся расейскі пасажырскі самалёт з 224 асобамі


Егіпецкія ўлады пацвердзілі, што зніклы раней з радараў расейскі пасажырскі самалёт, які рухаўся па маршруце з Шарм-эш-Шэйху ў Санкт-Пецярбург, пацярпеў крушэнне над Сінайскай паўвыспай. Усе пасажыры і экіпаж – расейцы.

Аэробус А-321 належыць расейскай кампаніі «Когалымавиа». На борце знаходзіліся чалавека 224 – 217 пасажыраў і сем чальцоў экіпажу, падае Бі-Бі-Сі. З’явіліся звесткі, што на борце было 17 дзяцей.

Усе асобы, якія знаходзіліся ў самалёце, былі грамадзянамі Расеі, паведамляе govoritmoskva.ru са спасылкай на расейскую амбасаду ў Егіпце.

У Егіпце не выключаюць, што расейскі самалёт мог быць збіты баевікамі. Такую магчымасць дапускаюць крыніцы ў сілавых структурах краіны, падае Sky News Arabia.

Егіпецкія медыі паведамляюць, што абломкі самалёта нібыта выяўленыя ў цэнтральным раёне Сінайскай паўвыспы.

У «Росавиации» пацвердзілі страту кантакту з авіялайнерам.

«Сёння а 06:51 з Шарм-эш-Шэйху вылецеў вылет самалёт А-321 рэйс 9268 у Санкт-Пецярбург. У 07:14 пад Ларнакай, па папярэдніх дадзеных, з самалётам знікла сувязь і адзнака паветранага судна знікла з экранаў радыёлакатараў. З тых часоў на сувязь яно не выходзіла, на радарах не з’яўлялася»- заявіў «Інтэрфаксу»прадстаўнік «Росавиации» Сяргей Ізвольскі.

Інфармацыю аб крушэнні самалёта пацвярджае офіс прэм’ер-міністра Егіпту Шэрыфа Ісмаіла, паведамляе Reuters.

Медыі паведамляюць, што егіпецкі прэм’ер ўзяў пад асабісты кантроль расследаванне крушэння расейскага авіялайнера і адмяніў усе запланаваныя на сёння мерапрыемствы.

Раней паступала супярэчлівая інфармацыя аб тым, што здарылася. Агенцтва Reuters першым паведаміла, што згубілася сувязць з самалётам, пазней паведаміла са спасылкай на егіпецкія авіяцыйныя ўлады, што А-321 пакінуў паветраную прастору краіны без здарэнняў.

Пазней Егіпет пацвердзіў факт крушэння самалёта.

МЯ, паводле bbc.com, govoritmoskva.ru

Стужка навінаў