Суд адмовіўся прызнаць зніклага Юрыя Захаранку памерлым


Менскі гарадскі суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу маці генерала Ульяны Захаранкі на рашэнне суда Кастрычніцкага раёну сталіцы. Раней суддзя Вольга Біруля не захацела прызнаць Юрыя Захаранку загінулым, як таго просіць спадарыня Ульяна.

Пасля выраку насупраць будынку Менгарсуду актывісты зладзілі акцыю салідарнасці. За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве міліцыя склала на ўдзельнікаў пікету як мінімум 5 адміністрацыйных пратаколаў.

Паводле Раісы Міхайлоўскай з Беларускага дакументацыйнага цэнтру, акцыяй «Мама помніць» яны спрабавалі дагрукацца да сэрца суддзі.

«Распачынаючы гэтую акцыю, мы спадзяваліся на нейкае валявое рашэнне, калі не юрыдычнае, дык хоць чалавечна вырашыць гэтую справу. Альбо парайце, што рабіць, якое ёсць выйсце. Юрыдычны вакуум у тым, што чалавек і ні жывы і ні мёртвы, хоць нейкая дэкларацыя смерці павінна адбыцца. Правы маці занядбаныя. Права на сацыяльную рэабілітацыю адсутнічае, на пенсію адсутнічае…», – распавяла жанчына belsat.eu.

Юрый Захаранка знік 7 траўня ў 1999 годзе. Паводле дэмакратычнай супольнасці, да раптоўнага знікнення палітыка мелі дачыненне гэтак званыя «эскадроны смерці» – адмысловае фармаванне, створанае для вынішчэння няўгодных уладам людзей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў