Міністр культуры выступіў за наданне Нацыянальнаму аэрапорту імя Скарыны


Барыс Святлоў падтрымлівае ідэю, каб Нацыянальны аэрапорт насіў імя Францішка Скарыны, а самалёты – імёны выдатных дзеячаў мастацтваў.

Чыноўнік паведаміў, што яго ведамства ўжо накіравала звароты на гэты конт у адпаведныя дзяржаўныя структуры.

«Такая ініцыятыва агучаная не ўпершыню, яна нарадзілася некалькі гадоў таму, але рэалізацыя яе ў Год культуры была б сімвалічнай», – мяркуе Святлоў.

Сёлета гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Уладзімір Пракапцоў прапанаваў таксама надаць самалётам імёны выдатных дзеячаў мастацтваў.

У 2005 годзе праспект Францыска Скарыны ў Менску перайменавалі ў праспект Незалежнасці. Ініцыятарам змены галоўнага сталічнага праспекту былі ветэранскія арганізацыі Беларусі. Тады іх ініцыятыву падтрымаў кіраўнік Беларусі.

Нагадаем, што ў чэрвені прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да прэмʼер-міністра Андрэя Кабякова, Менгарвыканкаму, Менгарсавету і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбаю аб ушанаванні 500-годдзя беларускага кнігадруку.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў