Беларускія апазіцыянеры прынеслі кветкі да амбасады Францыі, каб выказаць спачуванні


Дзеячы беларускай апазіцыі выказалі спачуванне краіне, у якой учора адбыўся тэракт з больш як 80 смяротнымі ахвярамі.

З кветкамі да амбасады Францыі ў Менску прыйшоў лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Разам з імі былі таксама іншыя грамадскія актывісты ды партыйныя дзеячы.

«Мы скіравалі агульнае пасланне. Мы спачуваем французскаму народу ад імя ўсіх прыхільнікаў пераменаў у Беларусі, ад імя нашых актывістаў і нашых арганізацыяў. Гэта выклік і пагроза не толькі тым, хто сёння жыве ў Францыі, але і тым, хто жыве ў Беларусі. На вялікі жаль, можна прагназаваць, што Еўропа можа цяпер «закрывацца». Дзверы будуць не адчыняцца больш шырока, а зачыняцца, у тым ліку для Беларусі, якая імкнецца да Еўропы і еўрапейскіх стандартаў. Гэта балюча і гэта вялікі мінус. Прыйшла спадарыня амбасадар Францыі, мы выказалі ёй асабіста спачуванні», – распавёў у інтэрвʼю «Белсату» Анатоль Лябедзька.

[/vc_column_text][vc_column_text]Позна ўвечары 14-га ліпеня падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі ў Ніцы быў здзейснены тэракт. Паводле апошніх звестак, яго ахвярамі сталі 84 чалавекі, у тым ліку дзеці. 18 чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Не менш за 150 параненых, у шпіталях – 54 дзіцяці.

МЯ, belsat.eu. Фота ucpb.org

Стужка навінаў