Саўчанка пра Алексіевіч: Яна дачка вялікага і годнага беларускага народа!


Украінская лётчыца, якую незаконна ўтрымліваюць у ізалтары ў Расеі, падзякавала беларускай пісьменніцы за падтрыманне яе і ўкраінскага народу.

Пра гэта народная дэпутатка Украіна напісала ў сваім лісце пасля таго, як прачытала інтэрвю Святланы Алексіевіч, у якім лаўрэатка Нобэля назвала арышт Саўчанкі выкраданнем і запатрабавала ейнага вызвалення.

У адказ Саўчанка адзначыла, што Святлана Алексіевіч вельмі мужны чалавек, які заслужыў права праславіць сваю радзіму на ўвесь свет.[/vc_column_text][vc_single_image image=”25001″][vc_column_text]

«Вялікі дзякуй за ўрывак з інтэрвю вялікай беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. У Расеі яе назвалі савецкай пісьменніцай, Парашэнка назваў украінкай, але яна дачка вялікага і годнага беларускага народа! Яна заслужыла права праславіць сваю Радзіму і сваю нацыю на ўвесь свет! І не трэба яе перахрышчваць, перацягваючы коўдру славы на сябе. Я вельмі радая за гэтага чалавека і паважаю яе працу і творчасць. Я з ёй не знаёмая і, на жаль, пакуль не чытала яе кніг. Але ўжо замовіла іх у турму. Я калісьці, яшчэ раней, пачула назву «У вайны не жаночы твар« і саркастычна ўсміхнулася, бо я з жанчын, якія бачылі твар вайны… Але я зразумела, што нашы меркаванні з аўтарам шмат у чым супадуць, што гэта кніга не шавіністычны трактат аб тым, што месца жанчыны на кухні, а хутчэй наадварот – ода жанчыне. Я абавязкова прачытаю гэтую кнігу. Калі зможаце, абавязкова перадайце мае словы Святлане Алексіевіч і маю ўдзячнасць за стаўленне да мяне і да Украіны».

У сваім лісце Надзея Саўчанка «праехалася» і па кіраўніку Расеі.

«А што да Пуціна з голым торсам на кані, у самалёце-знішчальніку і на тушэнні пажараў, і на паляванні ў тайзе, і на караблі, падводнай лодцы, і яшчэ там, дзе яго піярылі, то я лічу – малайчына! Гэта ўсё павінен умець кожны мужчына. Толькі вось іронія: я жанчына, а, уявіце сабе, таксама ўсё гэта ўмею. Хіба што чорнага пояса па самба ў мяне няма. Затое я выдатна танцую самбу. І ў каго з нас яйкі круцейшыя, час яшчэ пакажа. А вось прасіць памілавання ў паскуды я не буду. Ён ужо мне прайграў, калі ўлічваць той факт, што я баба, а ён мужык.

А вам журналісты, сумленныя і праўдзівыя, дзякуй за вашу працу. І падказвайце, калі я паводжу сябе неяк ня так. З павагай, Надзя».

У Расеі Саўчанку вінавацяць у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў і нелегальным перасячэнні мяжы, за што ёй пагражае 25 гадоў турмы. Надзея адмаўляе гэтыя захады, сцвярджаючы, што яе выкралі і сілаю перавезлі ў Расею. Цяпер Саўчанка плануе новую бестэрміновую галадоўку.[/vc_column_text][vc_column_text]ДР, belsat.eu

Стужка навінаў