Менскія суддзі за хабар атрымалі 11 і 13 год калоніі


Вярхоўны суд Беларусі і прызнаў былых суддзяў Менскага эканамічнага суду Грушэцкага і Мельнікаву вінаватымі ў атрыманні хабару ды іншых злачынствах. Абодва атрымалі вялікія тэрміны зняволення.

Юрый Грушэцкі прызнаны вінаватым у махлярстве, дачы і атрыманні хабару. Ён цалкам прызнаў сваю віну па ўсіх эпізодах, вярнуў у дзяржаўны скарб больш за 60 тысяч долараў і супрацоўнічаў са следствам.

Грушэцкі прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўлен права займаць пасады ў праваахоўных органах і судах тэрмінам на 5 гадоў. Адбываць пакаранне ён будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Алена Мельнікава прызнана вінаватай у атрыманні хабару і прысуджаная да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Цягам 5 гадоў яна не будзе мець права працаваць у праваахоўных органах і судах. Пакаранне яна адбудзе ў калоніі агульнага рэжыму.

Яшчэ чатырох фігурантаў, якія праходзілі па справе і не ўтрымліваліся пад вартай, прызналі вінаватымі ў махлярстве і хабарніцтве. Яны атрымалі меншыя тэрміны. Віктар Вінцкевіч – 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Алена Халецкая – 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Андрэю Рыкун атрымаў  3 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Наталля Грэцкая прысуджаная да абмежавання волі тэрмінам на 2 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў