Ігар Шуневіч: Праваахоўнікі знайшлі нож, якім гімназіст парэзаў настаўніцу расейскай мовы


Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч лічыць, што выпадак у гімназіі №74 – нетыповы для Беларусі.

«Ён сітуацыйны ў большай ступені, чым мае нейкую сурʼёзную аснову. Тым больш што вучань характарызаваўся станоўча. Прэцэдэнт створаны. Будзем думаць, як пазбегнуць падобнага ў далейшым».

У сувязі з інцыдэнтам Шуневіч лічыць неабходным узмацніць захады бяспекі ў школах.

«Ёсць сусветная практыка рэагавання на такія выпадкі, абароны выкладчыкаў. Гэта ўнутраная ахова школы, сістэма забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці навучальнай установы. На жаль, сёння мы часцяком грэбуем такімі агульнапрынятымі спосабамі».

23 траўня вучань адной з менскіх гімназій напаў на сваю настаўніцу расейскай мовы. Што дакладна кіравала падлеткам, пакуль невядома. Хлопец адмаўляецца ад супрацоўніцтва са следствам. Старшакласнік некалькі разоў ударыў яе нажом, у тым ліку па шыі. 57-гадовая жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане.

Чытайце таксама >>> «Да вучня нельга пальцам дакрануцца, а ён можа рабіць што заўгодна». Збіраем гісторыі пра агрэсію ў школах!

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў