Паслухайце калядкі, у тым ліку слынны «Шчэдрык» Мікалая Леантовіча (вядомы ў заходнім свеце як «Carol of the Bells»), у выкананні хору «Concordia».
На Каляды мы падрыхтавалі незвычайнае выданне «Мова нанова»: мы не будзем мучыць гледачоў граматыкай, а проста дамо паслухаць прыгожыя песні ў выкананні цудоўнага хору «Concordia».
Мы запісалі 6 калядак: «Неба і зямля», «Нова радасць», «А ўчора з вячора», «Шчэдрык», «А ў свеце нам» і «Ціхая ноч», а ўдзельніцы хору Наталля і Дзіяна адказалі на некалькі нашых пытанняў пра Каляды і гісторыю хору.
Згода – рус. согласие
Шлях – рус. путь
Спатыкацца = сустракацца – рус. встречаться
Аматарскі – рус. любительский
З цягам часу – рус. с течением времени
Дасягнуць узроўню – рус. достичь уровня
Твор – рус. произведение
Напрамак – рус. направление
Сучасны – рус. современный
Апрацоўка – рус. обработка
Задавальненне – рус. удовольствие
Знакаміты – рус. известный
Удзельнік – рус. участник
Цукерка – рус. конфета
Абвестка – рус. объявление
Цемра – рус. тьма
Збаўца – рус. спаситель
Вандроўнік – рус. путешественник
Павага – рус. уважение
Пашанцаваць – рус. повезти
Завітаць = зайсці
Дабрабыт – рус. благополучие
Мары здзейсняцца – рус. мечты осуществятся
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.