Расейцы бамбардуюць тайнікі тэрарыстаў з «ан-Нусры» на поўдні Алепа


Расейскія ВПС за апошнія содні правялі больш за 25 авіяўдараў на вайсковым аэрадроме Хама, забіўшы шмат экстрэмісцкіх паўстанцаў.

Паводле інфармацыйнага агенцтва «AhlulBayt», у апошні час ВПС Расеі актывізавалі паветраныя налёты ў паўднёвай частцы Алепа ў мэтах барацьбы з баевікамі, якія займаюць закінутыя вёскі на мяжы Ідліб-Алепа.

Групоўка «Фронт ан-Нусра» спрабуе сарваць працэс замірэння ў Сірыі. Цягам апошніх дзён тэрарысты абстрэльвалі жылыя кварталы Алепа і бліжэйшыя населеныя пункты з рэактыўных сістэм залпавага агню, мінамётаў і стралковай зброі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў