Заснаваны галічанамі, спалены шведамі, адбудаваны палякамі Бельск-Падляскі


Бельск-Падляскі з’явіўся як замак Галіцка-Валынскага княства на землях яцвягаў, на стыку ўкраінскай, польскай і беларускай хваляў каланізацыі. Як зжываліся тут розныя народы? Ці засталося нешта ад той шматкультурнасці ў сённяшнім Бельску?

Першыя згадкі Бельску-Падляскага ў пісьмовых крыніцах датуюцца ХІІІ ст., а сам горад узнік прынамсі на два стагоддзі раней на ўскрайку Белавежскае пушчы. Размешчаны на шляху, які лучыў дзве сталіцы Рэчы Паспалітае, Вільню і Варшаву, Бельск меў усе шанцы зрабіцца важным горадам дзяржавы абодвух народаў. Але ў XVII ст. здарылася падзея, якая перакрэсліла ўсю ранейшую гісторыю паселішча.

Краязнаўца Дарафей Фіёнік распавядзе, як Бельск бараніўся ад крыжакоў, чым горад абавязаны апошняму каралю Рэчы Паспалітае Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, а чым – савецкім сапёрам. А пробашч парафіі Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Бельску Ежы Багацэвіч пакажа адну з найстарэйшых драўляных цэркваў у Польшчы.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: Jacek Sakowicz / AdobeStock