Аляксандр і Коля Лукашэнкі пілі бярозавік ды фатаграфаваліся з Мядзведзевым у Александрыі


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нефармальнае спатканне са старшынёй ураду Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым у сваім родным селішчы – у аграгарадку Александрыя на Шклоўшчыне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”189807″ img_size=” large”][vc_column_text]Сустрэча цягнулася больш за тры гадзіны. За гэты час Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі ўсе найбольш актуальныя пытанні: двухбаковыя адносіны, эканамічную супрацу, рэгіянальную праблематыку, міжнародны парадак дня.[/vc_column_text][vc_single_image image=”189803″ img_size=”large”][vc_column_text]Дамоўленасць аб правядзенні гэтай сустрэчы была дасягнутая яшчэ ў Сочы ў студзені. Кіраўнік беларускай дзяржавы разам з малодшым сынам Колем паказаў расейскаму госцю свае родныя мясціны. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў пачаставаліся натуральным бярозавым сокам, сфатаграфаваліся на памяць каля роднай хаты беларускага лідара, а таксама пабывалі на Трафімавай крыніцы, адноўленай на даручэнне лідара Беларусі каля трох гадоў таму.[/vc_column_text][vc_single_image image=”189822″ img_size=”large”][vc_column_text]Нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася пасля заканчэння афіцыйных імпрэзаў у Магілёве, дзе 12 траўня прайшло пасяджэнне Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы.

МЯ, паводле president.gov.by. Фота president.gov.by, belta.by

Стужка навінаў