Яшчэ два выбухі ў Багдадзе. 22 асобы загінулі


Выбухі прагрымелі на захадзе Багдаду, адзін – у шыіцкім раёне (загінулі 15 чалавек, яшчэ 33 атрымалі раненні), другі – пераважна ў суніцкім раёне (загінулі 7 і параненыя 20). Верагодна, што колькасць ахвяраў будзе расці.

Пакуль ніводная з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.

Ранішні тэракт адбыўся на рынку ў Садр-сіцішыіцкім раёне Багдаду, дзе загінулі 64 асобы, яшчэ 80 пацярпелі. Адказнасць за выбух узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў