«Багінская з Берасцейшчыны», печ і беларуская салідарнасць


З моманту, калі Ніна Багінская з Берасцейшчыны, як называюць мясцовыя 64-гадовую актывістку Алену Гнаўк, звярнулася ў нашую праграму першым разам, мінула некалькі тыдняў. За гэты час рэжым завёў на спадарыню Алену крымінальную справу за нібыта абразу прэзідэнта. Аднак неабыякавыя беларусы не пакінулі жанчыну ў бядзе…

З вамі праект «Беларус беларусу». І мы не кідаем сваіх. З усіх куткоў Беларусі і не толькі адгукнуліся неймаверныя беларусы, каб дапамагчы між іншага здзейсніць мару спадарыні Алены – адрамантаваць дом. І працэс пайшоў…

https://btvsat.eu/programs/22-07-2021-pinskaj-nine-baginskaj-patrebnaya-dapamoga/

«Трэба аплочваць штрафы. Мая пенсія – 100 умоўных адзінак, а штрафы – па 120 базавых: самой аплочваць – больш за паўгода, калі аддаваць усё. Я адчуваю падтрымку, адчуваю клопат і любоў людзей, я шчыра веру, што і печ, і дах будуць даробленыя, рамонт дапамогуць зрабіць, бо працэс ужо пайшоў…» – адзначае спадарыня Алена.

За гэтыя тыдні, што мы не бачыліся з гераіняю, супраць яе пачалі крымінальныя справу:

«Мне інкрымінуецца артыкул «Абраза прэзідэнта» за фразу, якую я прамовіла, што 9 жніўня мінулага года ўладу захапіў псіхічна не зусім здаровы чалавек. Мне свеціць да двух гадоў пазбаўлення волі, магчыма, давядзецца і пасядзець, у зоне…»

Але спадарыня Алена не страчвае аптымізму: «Мы, беларусы, не ведаючы адно аднаго, зродненыя бядою, сталіся роднымі адно аднаму!»

Калі вы хочаце падтрымаць іншых нашых герояў альбо дапамагчы Алене Гнаўк завяршыць рамонт да пачатку халадоў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) з любога пункту свету – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Падтрымаць Алену можна праз рэквізіты яе сына:

Яндэкс Грошы

5106218038850871

11/22

KIRYL MAZKO

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога!