МУС Беларусі просіць прызнаць БЧБ калабарацыянісцкай сімволікай. Сцяг Расеі – наступны?


Расейскі трыкалор на парадзе расейскіх калабарацыяністаў у Пскове ў 1943 годзе.
Фота: cyberleninka.ru

У КДБ Беларусі паступіў на ўзгадненне праект акту МУС «Аб устанаўленні пералікаў арганізацыяў і іншых структураў, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі». Пра гэта паведамляе праўладны Беларускі саюз журналістаў.

Дакумент змяшчае пералік нацысцкай (калабарацыянісцкай) сімволікі і атрыбутыкі. У прыватнасці, адзначаецца, што вокліч «Жыве Беларусь» і «бел-чырвона-белы сцяг («БЧБ») – выкарыстоўваўся карнікамі і паліцаямі».

Hавiны
Стваральнік чырвона-зялёнага сцяга маляваў партрэт Гітлера, а бел-чырвона-белага – ратаваў габрэйскіх дзяцей
2020.12.06 21:32

Аўтар воклічу «Жыве Беларусь» – народны паэт БССР Янка Купала. Упершыню ён быў ужыты ў вершы, напісаным у 1905–1907 гадах. Бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны афіцыйным сімвалам беларускага руху ў 1917 годзе, пасля чаго ў 1918-м ён стаў сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1991–1995 гадах ён быў сцягам незалежнай Беларусі.

У той час, як стваральнік бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі ў 1943 годзе быў змешчаны нацыстамі ў канцлагер за тое, што ратаваў габрэяў, стваральнік чырвона-зялёнага сцягу Мікалай Гусеў маляваў вялікі партрэт Адольфа Гітлера для майскіх святаў у Менску.

Таксама адзначым, што нацыянальныя сцягі выкарыстоўвалі народы ледзь не ўсіх паняволеных нацыстамі краінаў Еўропы. У тым ліку расейскія калабарацыяністы, якія ладзілі карныя аперацыі і на тэрыторыі Беларусі пад расейскім трыкалорам, які цяпер афіцыйны сімвал Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў