«Валі адсюль!» Прапуцінскі байкер штурхае журналіста «Белсату»


Берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук спытаў у Залдастанава пра хаўрус СССР і Нямеччыны (Пакт Рыбентропа-Молатава). Псеўдабайкеру не было што адказаць.

Інцыдэнт адбыўся ля беларуска-польскай мяжы. Калі журналіст спытаў Аляксандра Залдастанава пра хаўрус бальшавіцкага СССР і нацысцкай Нямеччыны, той адштурхнуў яго. Залдастанаў назваў Алеся Ляўчука правакатарам і заявіў, што ва Украіне адрадзілі фашызм.

1 траўня польскія памежнікі ў чарговы раз не прапусцілі ў Еўразвяз калону «Начных ваўкоў». Тыя былі вымушаныя вярнуцца ў Беларусь і скардзіцца журналістам.

МЛ, belsat.eu

Відэа «Радыё Свабода»

Стужка навінаў