Жыхарка Менску абараніла дзядулю ад неадэкватнага міліцыянта


У інтэрнэце зʼявілася відэа, на якім міліцыянт бʼе пажылога бяздомнага мужчыну.

запіс зрабілі 28 красавіка ў пераходзе сталічнай станцыі метро Пятроўшчына». Паводле аўтаркі відэа, міліцыянт спрабаваў прагнаць мужчыну з метро «на падставе таго, што бесхацінцам нельга быць на тэрыторыі метрапалітэну, тым больш з сабакам».

Аўтарка адзначае, што «мужчына не паводзіў сябе агрэсіўна, а сабака спакойна ляжаў побач з гаспадаром, пакуль яго не пачаў біць берцамі па рэбрах» міліцыянт.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Інтэрнэт-карыстальнікі не шкадуючы слоў крытыкуюць дзеянні міліцыянта.[/vc_column_text][vc_single_image image=”179350″ img_size=”large”][vc_single_image image=”179346″ img_size=”large”][vc_column_text]Напрыканцы відэазапісу бяздомнага ўзяла за руку невядомя жанчына. Яна прыстыдзіла ахоўніка правапарадку, які азіраючыся сыйшоў з месца здарэння.

Звяртаемся з просьбаю дапамагчы высветліць асобу працаўніка міліцыі! Зрабіце рэпост! Запытайцеся ў сяброў! Пакідайце інфармацыю ў каментарах пад навіною. Дзякуй!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў