Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня «на найвышэйшым узроўні»


Выбарчую кампанію распачнуць не пазней за 10 чэрвеня.

Паводле старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай, Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 верасня.

«Сёння абмяркоўвалася пытанне аптымальнай даты выбараў. Прэзідэнт пагадзіўся, што гэта 11 верасня. Выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней за 10 чэрвеня. Аднак кіраўнік дзяржавы згадзіўся, што выбары павінны быць прызначаныя (падпісаны адпаведны ўказ аб прызначэнні даты выбараў) некалькі раней. Таму плануецца, што выбарчая кампанія будзе пачата на тры дні раней гранічнага тэрміну, а менавіта 7 чэрвеня сёлета. А 8 чэрвеня Цэнтральная камісія плануе зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў, межы выбарчых акругаў».

Сам Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства адзначыў, што народнае волевыяўленне павінна прайсці «ў абсалютна дэмакратычнай і спакойнай атмасферы, і, самае галоўнае, на найвышэйшым арганізацыйным узроўні, як гэта ў нас заўсёды было».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў