Верна служыш дыктатару, а ён табе – кулю!


Васіль Шаранговіч бязлітасна змагаўся з пятаю калонаю і наймітамі варожых дзяржаваў. А потым сам трапіў у жорны карнай машыны. Адное па ім засталося – імя на шыльдах вуліцы, дзе рэпетаваў гурт «Мроя», у Сухараве, раёне, якога магло не быць.

Васіль Шаранговіч (1897–1938) – савецкі партыйны дзеяч. У партыі бальшавікоў ён быў з 1917 года. З таго часу пачалося ягонае ўзыходжанне па партыйнай лесвіцы. У 1937 ён узначаліў кампартыю (бальшавікоў) Беларусі і стаў кіраўніком БССР.

На сваіх пасадах ён энергічна ды рашуча змагаўся з «ворагамі народу»… аж да ўласнага арышту ў 1937 годзе. Ці пашкадаваў ён пра нешта?

У Менску ёсць вуліца імя Шаранговіча. Пра яе мае што распавесці і сам аўтар праграмы Лявон Вольскі, і мясцовы жыхар Алесь. А падрабязнасці кар’еры Шаранговіча згадае гісторык Уладзімір Плавінскі.

Праграму «Шыльды» глядзіце штонядзелю а 20:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.