Чаму беларускія землі раздзялілі ў 1921-м?


Шмат пытанняў выклікае Рыжская мірная дамова 1921 года, паводле якой Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы. У святле пратэстаў лета – восені 2020 года карысна зноў звярнуцца падзеяў 1920–1921 гадоў.

Відавочна, што мірная дамова мае завяршыць вайну. У выпадку з Рыжскім мірам гаворка ідзе пра польска-савецкую вайну 1919–1920 гадоў. Адразу паўстаюць пытанні, як пачалася гэтая вайна, хто перамог у ёй.

Але нашмат больш цікава тое, што Рыжскі мір быў падпісаны на трох мовах: расейскай, польскай ды… украінскай. Бо ў мірных перамовах бралі ўдзел дэлегацыі з Польшчы, Савецкай Расеі і Савецкай Украіны. А дзе былі беларусы? Куды падзеліся БССР і БНР?

Хтосьці скажа, БССР і УССР – дзяржавы-марыянеткі, іх меркаванні нікога не цікавілі. Добра, але чаму тады ўкраінскую савецкую дэлегацыю ўсё ж запрасілі? Адказ на гэтае пытанне надзвычай важны для разумення таго, як працуе дыпламатыя.

Адкуль узялася такая лінія падзелу Беларусі ды Украіны? Ці былі сярод палякаў прыхільнікі незалежных Беларусі і Украіны? Як адрэагавалі на Рыжскі мір беларусы і афіцыйны савецкі Менск? Які актуальны гістарычны ўрок дае гісторыя Рыжскага міру? Ці засвоілі яго беларусы?

Рыжскую мірную дамову абмеркавалі кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч ды доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org