Раніцай у Менску на станцыі Менск-Паўночны невядомыя ў цывільным схапілі групу пенсіянераў, якія выходзілі з цягніка. Паводле відавочцаў, затрымалі 8 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
У момант выхаду з цягніка на станцыі Менск-Паўночны відавочцы заўважылі затрыманне групы пенсіянераў. Затрымлівалі пажылых людзей невядомыя ў цывільным. Пазней стала вядома, што пенсіянеры ў цягніку чыталі беларускія кнігі. Такім чынам пажылыя людзі далучыліся да акцыі дзеля падтрымання беларускай мовы.
Сілавікі затрымалі 8 асобаў, які даставілі ў Заводскі і Партызанскі РУУС. Сярод затрыманых Наталля Іванісава 1946 году нараджэння, ёй цяпер 74 гады.
СК belsat.eu